26 сакавіка 2024 года на базе ДУА "Сярэдняя школа №8 г. Барысава" адбыліся алімпіяды малодшых школьнікаў (4 клас) па вучэбных прадметах "Руская мова", "Матэматыка", "Беларуская мова". У алімпіядах прынялі ўдзел 101 навучэнец з 38 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Дзеці набылі бясцэнны вопыт удзелу ў інтэлектуальных спаборніцтвах, чарговы раз пацвердзілі высокі ўзровень ведаў па вучэбных прадметах. Сярод пераможцаў вучні 4 класаў нашай гімназіі:
Лазерка Іван, 4 "А" клас, - дыплом І ступені па вучэбным прадмеце "Руская мова" (настаўнік - Дзеравяга Ілона Раманаўна)
Бянькова Ева, 4 "Б" клас - дыплом ІІ ступені па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" (настаўнік - Фядосава Вольга Іванаўна)
Шчэрба Маргарыта, 4 "А" клас - дыплом ІІІ ступені па вучэбным прадмеце "Матэматыка" (настаўнік - Дзеравяга Ілона Раманаўна).
Віншуем вучняў і іх педагогаў і жадаем поспехаў!!!