У мэтах развіцця творчых здольнасцей вучняў, фарміравання ў дзяцей навыкаў дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый, прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем прафілактыкі надзвычайных сітуацый сярод дзяцей і моладзі з 3 па 30 студзеня 2024 года быў праведзены раённы этап XXVI Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці "Выратавальнікі вачыма дзяцей" . У аглядзе-конкурсе прынялі ўдзел 35 устаноў адукацыі Барысаўскага раёна. Сярод удзельнікаў - і вучні нашай гімназіі. Па выніках работы журы нашы вучні занялі прызавая месцы:
у намінацыі "Апавяданне" - Лазерка Аляксандр, 10 клас - 1 месца (кіраўнік - Афонская Вольга Уладзіміраўна);
у намінацыі "Казка" - Цопа Кіра, 5 клас - 2 месца (кіраўнік - Бур'якова Алена Віктараўна);
у намінацыі "Апавяданне" - Корнева Любоў, 8 клас - 3 месца (кіраўнік - Падколзіна Жанна Паўлаўна).
Віншуем вучняў і іх настаўнікаў і жадаем новых творчых поспехаў і перамог!