21 сакавіка 2024 года на базе ДУК «Старадарожскі раённы цэнтр культуры і адпачынку» адбыўся фінал абласнога агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачыма дзяцей». У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 190 вучняў Мінскай вобласці. Гэта пераможцы ў намінацыях "Малюнак", "Плакат", "Выраб", "Скульптура малых форм", "Мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі", "Стыкер-пак МНС", "Казка", "Апавяданне", "Верш". Сярод пераможцаў - адразу два вучні нашай гімназіі: Лазерка Аляксандр, вучань 10 класа, які атрымаў Дыплом ІІ ступені (2 месца) у намінацыі "Апавяданне" (кіраўнік - Афонская Вольга Уладзіміраўна), і Корнева Любоў, вучаніца 8 класа, якая атрымала Дыплом лаурэата ў намінацыі "Апавяданне" (кіраўнік - Падколзіна Жанна Паўлаўна).
Віншуем нашых гімназістаў і жадаем перамог на рэспубліканскім конкурсе.