ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Перамогі ў абласным конкурсе работ даследчага характару

21.12.2023
Перамогі ў абласным конкурсе работ даследчага характару

21 снежня 2023 года каманда вучняў Барысаўскага раёна прыняла ўдзел у цырымоніі ўрачыстага закрыцця абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў па вучэбных прадметах на базе ДУА "Гімназія-каледж мастацтваў г.Маладзечна". Гэта было сапраўднае свята інтэлекту, эрудыцыі і таленту.  У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 210 вучняў 5-8 класаў і 468 вучняў 9-11-класаў. 625 даследчых работ і творчых праектаў было прадстаўлена ў 19 секцыях. 95 дыпломаў розных ступеняў! У конкурсе прынялі ўдзел і нашы гімназісты, і яны - сярод пераможцаў! 

Вашкевіч Юлія, вучаніца 7 "Б" класа (секцыя Прыродазнаўчыя дысцыпліны" ) - Дыплом ІІІ ступені. Навуковы кіраўнік - Вольга Віктараўна Хаецкая.

Антаневіч Ульяна, 10 "А" клас (секццыя "Літаратуразнаўства" (руская літаратура) - Дыплом ІІІ ступені. Навуковы кіраўнік - Вольга Уладзіміраўна Афонская.

Віншуем нашых пераможцаў і жадаем поспехаў у навуковай дзейнасці!

 

Версия сайта для слабовидящих