Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Перамога ў рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару

27.02.2026
Перамога ў рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару

Віншуем вучаніцу 11 "А" класа Няверку Марыю і яе навуковага кіраўніка Афонскую Вольгу Уладзіміраўну з паспяховым выступленнем на рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару ў секцыі "Лінгвістыка" (руская мова)! Марыя заваявала Дыплом І ступені пры абароне работы "Почему с Мариной Караман все понятно? (особенности речевого поведения телеведущей в авторском телепроекте Марины Караман)". 

Дасягнутыя вынікі сведчаць аб высокім узроўні прадметнай падрыхтоўкі, сфарміраванасці даследчых кампетэнцый, уменні аргументавана прадстаўляць вынікі навуковага пошуку і адстойваць уласную пазіцыю.

Удзел і перамога на рэспубліканскім узроўні - гэта значнае дасягненне, якое патрабуе мэтанакіраванасці, інтэлектуальнай сталасці і сур'ёзнай сістэмнай працы

Жадаем Марыі далейшых навуковых дасягненняў, новых даследчых адкрыццяў і ўпэўненага руху да наступных вяршыняў прафесійнага і асобаснага развіцця.

Версия сайта для слабовидящих