Падведзены вынікі IХ Міжнароднай вочна-завочнай навукова-практычнай канферэнцыі "Свет маіх даследаванняў" (г.Новакузнецк), якая праводзілася з мэтай стымулявання цікавасці навучэнцаў школ да навукова-даследчай дзейнасці; развіцці іх творчага, навуковага, практыка-арыентаванага мыслення, выяўленні адораных і таленавітых вучняў.
У вочным этапе канферэнцыі канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 400 чалавек, у завочным - больш за 590 вучняў 1-11 класаў, а таксама студэнты 1-2 курсаў з Расіі, Беларусі, Малдовы, Казахстана.
Вучні нашай гімназіі 8-ы год запар прымаюць удзел у гэтай канферэнцыі і паказваюць высокія вынікі:
Дыпломам 1 ступені ў секцыі "Свет маіх даследаванняў па рускай мове" ўзнагароджана Кацярына Казлова, вучаніца 10 класа (навуковы кіраўнік - Афонская Вольга Уладзіміраўна).
Віншуем Кацярыну і жадаем новых поспехаў!