І зноў пасяховы рэзультат! Каманда гімназіі № 2 "Искатели" (Лазерка Аляксандр - капітан, Антаневіч Ульяна, Веракса Арсеній, Прус Канстанцін, Сапоненка Ганна і Серакоў Максім) заняла 2-ае месца ў гульні "Што? Дзе? Калі ?" у катэгорыі "юніёры", 1 месца ў гульні "Свая гульня" ў Барысаўскім рэгіянальным чэмпіянаце па інтэлектуальных гульнях сезона 2024/2025. Кубак пераможцы, медалі - гэта годная ацэнка ўпартай працы нашых інтэлектуалаў.
Віншуем каманду і яе кіраўніка Вольгу Пятроўну Наталевіч.