Падведзены вынікі абласной дыстанцыйнай алімпіяды "На шляху да поспеху" па вучэбным прадмеце "Хімія". Мерапрыемства адбылося 7 мая 2024 года. У алімпіядзе прынялі ўдзел 302 вучні VII-VIII класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінскай вобласці. Пераможцамі сталі 37 вучняў з розных устаноў адукацыі Міншчыны. Сярод пераможцаў - вучаніца 7 "А" класа Моніч Ганна, якая атрымала Дыплом ІІІ ступені. Віншуем нашу вучаніцу і яе настаўніка - Наталлю Уладзіміраўну Зноску і жадаем новых поспехаў!