У сучасных умовах адукацыі ўсё больш увагі надаецца праектна-даследчай дзейнасці. У сувязі з гэтым 29.12.2025 у гімназіі прайшоў педагагічны савет “Праектна-даследчая дзейнасць як фактар развіцця асобы вучняў і ўмова павышэння якасці адукацыі”. З дакладам па тэме педагагічнага савета выступіла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Зубрэй А.В. Настаўнік пачатковых класаў Жылко А.У. расказала пра стварэнне ўмоў для развіцця даследчых кампетэнцый малодшых школьнікаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Бекіш С.А., настаўнік англійскай мовы, азнаёміла прысутных з такой формай арганізацыі праектнай дзейнасці як лэпбук. Пра праектную дзейнасць на ўроках рускай мовы і літаратуры паведаміла Бур’якова А.В., настаўнік рускай мовы і літаратуры. Дзядкова Л.М., настаўнік мастацкіх дысцыплін выступіла з інфармацыяй пра арганізацыю праектнай дзейнасці на факультатыўных занятках мастацкай накіраванасці. Педагагічны савет прайшоў у інтэрактыўным фармаце. І, безумоўна, прыемным момантам сталі навагоднія сюрпрызы!