Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Педагагічны марафон 2026

16.04.2026
Педагагічны марафон 2026

У рамках XV педмарафону “Выхоўваючы, навучаючы, развіваючы – фарміруем будучыню” ў гімназіі адбыўся шэраг цікавых і карысных мерапрыемстваў, якія былі накіраваны на развіццё прафесійных навыкаў педагогаў. Кожны дзень быў прысвечаны асобнай тэме і ўключаў у сябе розныя формы работы.

Пачаўся педмарафон з Дня школьнага бібліятэкара, дзе адбылася інтэрактыўная лекцыя “Інтэрнэт-навігатар па інфармацыйных рэсурсах”, якую правяла загадчык бібліятэкі Антаневіч В.У. У ходзе лекцыі ўдзельнікі атрымалі каштоўныя веды аб тым, як эфектыўна выкарыстоўваць інтэрнэт-рэсурсы для пошуку інфармацыі і падтрымкі вучэбнага працэсу.

Наступным этапам стаў Дзень настаўніка-прадметніка, у рамках якога прайшоў майстар-клас “Нейрасеткі для педагога”, які падрыхтаваў        Елізар’еў М.Ю. Удзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з сучаснымі тэхналогіямі, якія могуць быць выкарыстаны ў вучэбным працэсе. Майстар-клас стаў выдатнай платформай для абмену ідэямі паміж педагогамі.

Дзень педагога сацыяльнага быў адзначаны семінарам-практыкумам “Развіццё крэатыўнасці як прафесійна значнай якасці педагогаў”, які правяла Дубнавіцкая А.М. Удзел у семінары дапамог педагогам знайсці новыя падыходы да працы і ўнесці свежыя ідэі ў свой навучальны працэс.

У Дзень кіраўніка па ваенна-патрытычным выхаванні была арганізавана экскурсія па музею Афганскай вайны “Выхаванне музейнай педагогікай”, якую правёў Дакука С.І. Гэта мерапрыемства стала не толькі магчымасцю даведацца пра важную старонку гісторыі нашай краіны, але і спосабам выхавання патрыятызму і павагі да подзвігаў нашых суайчыннікаў.

Завяршыўся педмарафон танцавальным чэленджам “Рух да поспеху: харэаграфія як сродак дасягнення мэт”, які арганізавала Селюкова К.А. Гэта мерапрыемства стала не толькі забавай, але і важным элементам фізічнага развіцця педагогаў, які спрыяе фарміраванню здаровага ладу жыцця.

Педмарафон “Выхоўваючы, навучаючы, развіваючы – фарміруем будучыню” стаў выдатнай магчымасцю для педагогаў абмяняцца вопытам, атрымаць новыя веды і навыкі, а таксама развіць сваю прафесійную кампетэнтнасць.

 

 

 

Версия сайта для слабовидящих