Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Педагагічны марафон 2025. Дзень педагога-псіхолага

11.04.2025
Педагагічны марафон 2025. Дзень педагога-псіхолага

Для педагогаў установы адукацыі 10.04.2025 года ў рамках "ХIV педагагічнага марафона Мінскай вобласці" педагогам-псіхолагам Сіцько Я.С. праводзіўся трэнінг на тэму «Стрэс у працы педагога. Як справіцца з наступствамі стрэсу?»

У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі азнаёміліся з паняццем стрэсу, яго прыкметамі і тым, які ўплыў аказвае стрэс  на педагогаў. Таксама педагогі вучыліся аналізаваць канструктыўныя і неканструктыўныя спосабы выхаду са стрэсавых сітуацый.

У працэсе занятка кожны з настаўнікаў сфарміраваў сваю аптэчку самадапамогі і ўсвядоміў для сябе кола сваёй падтрымкі ва ўстанове адукацыі.

Педагогі прынялі той факт, што іх псіхалагічны стан ўплывае на працэс навучання і што пра сябе таксама трэба клапаціцца.

 

 

 

Версия сайта для слабовидящих