29 лістапада 2024 г. на базе ДУА "Беларускамоўная гімназія № 2 г.Барысава" адбылося пасяджэнне ў школе маладога спецыяліста "Дыялог" (1 год)
Заняткі прайшлі ў форме коучынга на тэму «Сучасны ўрок як аснова якаснай адукацыі». Асноўнай мэтай мерапрыемства стала стварэнне ўмоў для прафесійных зносін, самарэалізацыі і стымулявання росту творчага патэнцыялу маладых спецыялістаў.
З прывітальнага слова дырэктара гімназіі Анатолія Станіслававіча Забароўскага пачалося пасяджэнне. У ходзе заняткаў маладыя педагогі пазнаёміліся з эфектыўнай педагагічнай практыкай настаўнікаў, якія працуюць ва ўстанове адукацыі. Маладыя спецыялісты мелі магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класе "Современный урок: путь от интереса к истине" (намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Афонская Вольга Уладзіміраўна), а таксама пазнаёміцца з "лайфхакамі" сучаснага ўрока, якія паказалі настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ганец Наталля Іванаўна «Кросэнс на ўроках: на старт, увага, марш!», настаўнік біялогіі Хаецкая Вольга Віктараўна «Сучасны ўрок: скрозь прызму жыцця» і настаўнік англійскай мовы Каллаур Алеся Анатольеўна "Мадэляванне вучэбных заняткаў ва ўмовах сучаснага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя". У канцы з маладымі педагогамі правялі інтэрактыўную гульню «Гісторыя адной справы» (намеснік дырэктара па вучэбнай працы Зубрэй Алеся Віктарўна), падчас якой удзельнікі актыўна даказвалі, чаму менавіта сучасны ўрок з’яўляецца асновай якаснай адукацыі.
Маладыя спецыялісты атрымалі не толькі карысную інфармацыю, але і шмат станоўчых эмоцый, якія дапамогуць ім у далейшай плённай і паспяховай рабоце.