ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Новыя вяршыні і перамогі!

09.04.2024
Новыя вяршыні і перамогі!

У XI Міжнародным конкурсе праектна-даследчых работ школьнікаў, студэнтаў і педагагічных работнікаў "Прызма" штогод прымаюць удзел  вучні ўстаноў адукацыі Барысаўскага раёна. Кожны год скарбонка дасягненняў павялічваецца. Удзельнікамі конкурсу сталі школьнікі 7–11 класаў, студэнты ССНУ і ВНУ, якія з'яўляюцца аўтарамі работ і пражываюць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і замежных дзяржаў, у тым ліку і Беларусі. Да абароны заключнага этапа конкурсу было прадстаўлена больш за 100 праектных-даследчых работ у розных прадметных накірунках па намінацыях "Вектар", "Выбар", "Ініцыятар", "Наватар". Гэты год не стаў выключэннем і для вучняў нашай гімназіі, якія  ў чарговы раз сталі ўдзельнікамі конкурсу і паказалі паспяховыя рэзультаты: Антаневіч Ульяна, вучаніца 10 "А" класа (кіраўнік - Афонская В.У.)  выступіла ў секцыі "Гуманітарна-сацыяльная" і атрымала Дыплом  3 ступені, Вашкевіч Юлія, вучаніца 7 "Б" класа (кіраўнік - Хаецкая В.В.) у секцыі "Прыродазнаўчая" атрымала Дыплом удзельніка! Віншуем нашых вучняў і іх педагогаў  і жадаем не спыняцца і пакараць новыя вяршыні! 

Версия сайта для слабовидящих