Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Навуковы поспех: 100% перамога нашых даследчыкаў

27.03.2026
Навуковы поспех: 100% перамога нашых даследчыкаў

Навука пачынаецца з цікаўнасці, а вялікі поспех — з першага ўпэўненага кроку. 26 сакавіка прайшоў першы раённы этап рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыя), які сабраў 66 вучняў Барысаўскага раёна сярод вучняў V-XI класаў. Для нашай гімназіі гэты конкурс стаў сапраўдным трыумфам якасці і прафесіяналізму.

Сярод дзясяткаў удзельнікаў з усяго раёна нашу гімназію прадстаўлялі 5 вучняў.І усе 5 удзельнікаў сталі пераможцамі!

Мы яшчэ раз даказалі: важна не колькасць, а якасць падрыхтоўкі.

Мы ганарымся нашымі пераможцамі і іх навуковымі кіраўнікамі. Гэты поспех -  агульная перамога працавітасці вучняў і мудрасці настаўнікаў, якія змаглі разглядзець і развіць даследчы патэнцыял кожнага дзіцяці.

Жадаем нашым маладым навукоўцам не спыняцца на дасягнутым! Няхай гэты раённы этап стане толькі пачаткам вялікага шляху ў цікавы свет  навукі. Наперадзе — новыя гарызонты і новыя адкрыцці!

 Усцін Дзіяна, 10 клас, секцыя «Англійская мова, філалогія,  

краіназнаўства» (кіраўнік - Шмуляўцова Марына Уладзіміраўна) Дыплом І ступені;

Грыцкевіч Соф’я, 9 “А” клас, секцыя "Лінгвістыка (беларуская мова)"

(кіраўнік – Ганец Наталля Іванаўна) Дыплом І ступені;

     Суханава Яўгенія, 7 “Б” клас – секцыя “Прыродазнаўчыя дысцыпліны” (кіраўнік – Елізар’ева Ксенія Алегаўна) Дыплом ІІ ступені;

Шчэрба Антон, 10 клас, секцыя “Чалавек і сучаснае грамадства” (кіраўнік – Анісімаў Глеб Андрэевіч) Дыплом ІІ ступені;

Моніч Ганна, 9 “А” клас, секцыя “Гісторыя-культурная спадчына і сучаснасць” (кіраўнік – Бярозка Юлія Сяргееўна)  Дыплом ІІІ ступені.


Версия сайта для слабовидящих