Вучні гімназіі, якія наведваюць факультатыўныя заняткі «У свеце тэхнікі і тэхналогій: выбіраем інжынерную прафесію» наведалі музей рэтракамп'ютараў ў г.Мінску.
Экспазіцыя музея налічвае больш за сотню ўнікальных экспанатаў.
Механічныя падліковыя машынкі, калькулятары, савецкія і імпартныя персанальныя камп'ютары, ноўтбукі, гульнявыя прыстаўкі, відэатэхніка, аўдыётэхніка, сродкі захоўвання дадзеных і нават савецкі мэйнфрэйм!