Сення вучні 1 "Б" класа гімназіі наведалі Центр бяспекі г.Барысава. У Цэнтры бяспекі створаны максімальна камфортныя ўмовы для наведвальнікаў, каб тыя мелі магчымасць акунуцца ў свет бяспекі праз інавацыйныя тэхналогіі. Падчас экскурсіі рабятам прапанавалі прайсці тэсціраванне, з дапамогай якога можна праверыць свае веды правіл паводзін пры надзвычайных сітуацыях, у пакоі "Выклік экстраных службаў" кожнаму прадаставілася магчымасць выклікаць ратавальнікаў у выпадку бяды, патушыць узгаранне на кухні з дапамогай інтэрактыўнага вогнетушыцеля. Не застаўся без увагі і яркі запамінальны «калідор небяспек». Жадаючыя змаглі праверыць свае навыкі ў пакоі «Аказанне першай дапамогі», выратаваць чалавека на вадаёме.
Больш за ўсё ўражанняў у дзяцей выклікаў напоўнены дымам лабірынт, у якім праводзіцца адпрацоўка дзеянняў па эвакуацыі з задымленага памяшкання.
Час у Цэнтры бяспекі праляцеў незаўважна, а галоўнае з карысцю. Вучні атрымалі веды, якія змогуць ім спатрэбіцца пры небяспечных сітуацыях.