Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Натхненне роднага краю: нашы гімназісткі — сярод лепшых!

27.03.2026
Натхненне роднага краю: нашы гімназісткі — сярод лепшых!

Вучні беларускамоўнай гімназіі № 2 г. Барысава працягваюць радаваць сваімі творчымі поспехамі. Нашы таленавітыя дзяўчаты прынялі ўдзел у адкрытым фестывалі-конкурсе вакальнай і інструментальнай творчасці «Натхненне роднага краю», які праходзіў на базе Старабарысаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Гімназію на конкурсе  прадставілі:

Гарахавік Марыя (8 «Г» клас) - Дыплом ІІ ступені;

Вашкевіч Юлія (9 «Б» клас) - Дыплом ІІ ступені.

Фестываль стаў сапраўдным святам мастацтва, аб'яднаўшы юных выканаўцаў, якія шчыра любяць сваю Радзіму і мову. Выступленні нашых удзельніц вызначаліся высокім майстэрствам, эмацыянальнасцю і глыбокай павагай да нацыянальных традыцый.

Віншуем дзяўчат і іх педагога Клепікаву Таццяну Аляксееўну з паспяховым выступленнем!

Версия сайта для слабовидящих