Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Наша выпускница Паліна Корнева: святло яе таленту

24.01.2026
Наша выпускница Паліна Корнева: святло яе таленту

Кіраўнік Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, пісьменнік і паэт Міхаіл Пазнякоў аб яе творчасці гаворыць так: «…аўтар вельмі шчыры, тактоўны. Я шмат гадоў жыву на свеце, выступаў рэдактарам вялікай колькасці кніг. Паліна ў сваіх творах столькі дае для душы, што нельга не адзначыць. Яе думкі – арыгінальныя, непадкупныя - чапляюць за жывое, яна ўмее працаваць з мовай. Тое, як Паліна аперыруе словам, не можа не падабацца. І няма ніякіх сумневаў, што праз колькі часу яна зможа гэтак жа ўмела аперыраваць у якасці хірурга – прафесіі, якую дзяўчына абрала для сябе марай».

Усе гэта – не толькі пра таленавітую маладую дзяўчыну, аде і пра выпускніцу нашай гімназіі Паліну Корневу! Студэнтка чацвёртага курса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, член Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу студэнтаў і школьнікаў «БрамаМар», дыпламант Рэспубліканскага конкурсу даследчых работ па беларускай мове і літаратуры і Мінскага абласнога конкурсу літаратурных твораў «Лірнік Міншчыны» - гэта таксама яна – наша Паліна!

Ужо 3 кнігі – «Я еду на хуткім цягніку», “Запіскі юнай хірургіні”, “Разрэз маёй душы” –  убачылі свет. Цікава, што ілюстрацыі да дзвух зборнікаў зрабіла вучаніца 10 класа нашай гімназіі Корнева Любоў!

Паліна з тых асоб, якія сваім жыццём даюць прыклад іншым развівацца, рабіць больш і лепш, рухацца толькі наперад і не быць абыякавымі.

“Я імкнуся ўсе свае мары ператвараць у мэты”, – гаворыць Паліна.  І мы жадаем ёй, каб мары здзяйсняліся, а мэты станавіліся дасягненнямі!

https://www.sb.by/articles/dva-prizvaniya-poliny-kornevoy.html (Знамя юности)

 

 

Версия сайта для слабовидящих