Яшчэ адзін навучальны год паспяхова завершаны! За плячыма засталіся кантрольныя работы, складаныя задачы, яркія адкрыцці і новыя дасягненні. Наперадзе хлопчыкаў і дзяўчынак чакае самае любімае і доўгачаканае лета. 30 мая ў нашай установе адукацыі адбылася святочная лінейка, прысвечаная заканчэнню 2025/2026 навучальнага года, для вучняў 2–8 класаў. Пад гукі ўрачыстай музыкі і дружныя апладысменты настаўнікаў і бацькоў вучні сабраліся на святочна ўпрыгожанай пляцоўцы.З цёплымі словамі прывітання і віншавання да прысутных звярнуўся дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі. Ён павіншаваў вучняў і педагогаў з паспяховымзавяршэннем года, падзякаваў усім за плённую працу, цярпенне і імкненне да ведаў.
Самым хвалюючым момантам свята стала цырымонія ўзнагароджання. Дырэктар гімназіі асабіста ўручыў заслужаныя граматы і падзякі выдатнікам вучобы, пераможцам алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў. Гэтыя ўзнагароды - вынік вялікай працы саміх дзяцей і, канешне, іх настаўнікаў. Напрыканцы лінейкі Анатолій Станіслававіч пажадаў усім гімназістам шчаслівых, бяспечных і незабыўных летніх канікул. Ён заклікаў дзяцей добра адпачыць, набрацца сіл, здароўя і яркіх эмоцый, каб у верасні зноў вярнуцца ў родныя класы гатовымі да новых здзяйсненняў.
Віншуем усіх з заканчэннем навучальнага года! Жадаем сонечнага і вясёлага лета!