27 жніўня 2026 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава” адбылася важная падзея - агульнагімназічны бацькоўскі сход. Сустрэча прайшла пад знакавай назвай “На парозе новага навучальнага года: каб старт стаў паспяховым” і была прысвечана асаблівасцям арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2026/2027 навучальным годзе.
Сход адкрыўся са слоў прывітання і ўдзячнасці ў адрас законных прадстаўнікоў вучняў. Падводзячы кароткія вынікі мінулага года, кіраўніцтва гімназіі шчыра падзякавала бацькам за падтрымку і цеснае партнёрства, бо менавіта сумесныя намаганні сям'і і педагагічнага калектыву дазволілі гімназіі другі год запар заняць 1 месца ў раёне і заваяваць права быць занесенай на Дошку гонару Барысаўскага раёна. На сустрэчы было падкрэслена, што захаванне найлепшых традыцый установы і сумесны погляд у будучыню - гэта залог бяспекі і высокіх ведаў кожнага дзіцяці.
Падчас сустрэчы законныя прадстаўнікі былі азнаёмлены з ключавымі аспектамі арганізацыі навучання ў новым навучальным годзе:
🔹 Рэжым працы і расклад на новы навучальны год;
🔹 Захаванне адзінага дзелавога стылю адзення;
🔹 Правілы выкарыстання і захоўвання сродкаў мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі);
🔹 Неабходнасць выканання патрабаванняў нарматыўных прававых актаў і Статута гімназіі;
🔹 Стварэнне бяспечных умоў, бяспеку вучняў і працу новай электроннай прахадной;
🔹 Арганізацыю якаснага гарачага харчавання.
🔹 Выпускныя іспыты на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.
Дзякуем усім законным прадстаўнікам за актыўны ўдзел і канструктыўны дыялог! Мы гатовы да паспяховага старту!