Сёння ў гімназіі прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна "Мой выбар - адказнасць і самакантроль". Гімназістам яшчэ раз нагадалі аб адказнасці за ўчыняемыя правапарушэнні. Таксама падлеткам нагадалі, што трэба выбіраць правільны прыклад для пераймання і імкнуцца ствараць новае, а не разбураць створанае да іх.