У перыяд з 23 па 26 лютага 2026 ў рэспубліцы праходзіла інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прымеркаваная да Міжнароднага дня Грамадзянскай абароны.
Сёння асноўнымі задачамі ГА з'яўляюцца: захаванне чалавечых рэсурсаў і ваенна-эканамічнага патэнцыялу краіны, забеспячэнне абароны і жыццядзейнасці насельніцтва, папярэджанне ўзнікнення надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, ліквідацыя надзвычайных сітуацый, навучанне насельніцтва спосабам абароны ад небяспекі, якія ўзнікаюць пры вядзенні ваенных дзеянняў.
Ва ўстанове адукацыі ў рамках Міжнароднага дня Грамадзянскай абароны былі праведзены розныя мерапрыемствы па навучанні работнікаў і вучняў паводзінам у надзвычайных сітуацыях, навыкам аказання першай дапамогі, а таксама правядзенне тэматычных мерапрыемстваў з вучнямі.