Міжнароднае супрацоўніцтва: удзел педагогаў у V навукова-метадычнай дэкадзе "Актуальныя пытанні навукі і практыкі ў адукацыйнай прасторы рэгіёну"
22 лістапада 2024 года ў рамках V навукова-метадычнай дэкады "Актуальныя пытанні навукі і практыкі ў адукацыйнай прасторы рэгіёну", арганізаванай Валагодскім інстытутам развіцця адукацыі, у вочным фармаце з выкарыстаннем дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій адбыўся Міжрэгіянальны семінар па пытаннях выкладання рускай мовы як дзяржаўнай. Афонская Вольга Уладзіміраўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА "Беларускамоўная гімназія № 2 г.Барысава" прыняла ўдзел у рабоце секцыі "Павышэнне якасці філалагічнай адукацыі пры дапамозе ўкаранення інавацый у працэс выкладання рускай мовы як дзяржаўнай». Вольга Уладзіміраўна прадставіла прэзентацыю вопыту работы "Арганізацыя даследчай дзейнасці на ўроках рускай мовы як сродак фарміравання метапрадметных кампетэнцый вучняў".
28 лістапада 2024 года адбыўся Міжрэгіянальны семінар па пытаннях абнаўлення зместу і методыкі выкладання біялогіі. Хаецкая Вольга Віктараўна, настаўнік біялогіі ДУА «Беларускамоўная гімназія № 2 г.Барысава» прыняла ўдзел у секцыі «Педагагічная майстэрня па тэме «Функцыянальная адукаванасць – як аснова дасягнення метапрадметных вынікаў» і прэзентавала свой вопыт работы па тэме «Развіццё функцыянальнай адукаванасці на ўроках біялогіі».