4 снежня на базе ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава” у рамках метадычнага тыдня майстар класаў, які арганізаваў Рэсурсны цэнтр развіцця прафесійных кампетэнцый настаўнікаў пачатковых класаў Барысаўскага раёна “Метадычны маяк”, для педагогаў пачатковых класаў быў праведзены майстар клас.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел 40 педагогаў устаноў адукацыі Барысаўскага раёна. Выступаючыя падзяліліся вопытам і ідэямі па развіцці эмацыянальнага інтэлекту дзяцей, укараненні гейміфікацыі ў адукацыйны працэс, выкарыстанні лічбавых інструментаў і правядзенні інтэграваных урокаў.