Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Мерапрыемства па прафілактыцы наркаманіі

02.03.2026
Мерапрыемства па прафілактыцы наркаманіі

Сёння, 02.03.2026, у гімназіі прайшло мерапрыемства па прафілактыцы наркаманіі, з удзелам інструктара-валеолага
ДУ «Барысаўскі ЦДІЭ» Зязюлі А.П.
Алена Паўлаўна расказала дзецям аб праблеме наркаманіі. Наркаманія - гэта  непераадольная прыхільнасць да наркатычных сродкаў, лекаў, таблетак. Гэта страшная, пакутлівая хвароба!
Як людзі становяцца наркаманамі? Да наркаманіі людзей прымушаюць! Тут крыецца жудасны падман. Наркотыкі каштуюць вельмі дорага. Людзі, якія распаўсюджваюць іх, атрымліваюць вялікі прыбытак. Працай такіх грошай не зарабіць. Але прадаўцам патрэбны пакупнікі, г.зн. патрэбныя няшчасныя, якія звыкнуліся да наркотыкаў, гатовыя аддаць любыя грошы за дозу. Таму пачаткоўцам першую дозу прапануюць амаль бясплатна, угаворваюць: «Паспрабуй, ад аднаго разу нічога не здарыцца. Ты што, баязлівец?». Але смелым можа лічыць сябе толькі той, хто не ідзе на повадзе ў іншых, хто можа цвёрда сказаць "не".
Ні пад якой падставай, ні пад якім выглядам, ні з цікаўнасці, ні з пачуцця таварыства, ні ў адзіночку, ні ў групе не прымайце наркотык!
Прывыканне да гэтага яду адбываецца з першага разу і назаўжды.
Ад наркаманіі практычна немагчыма вылечыцца.

Версия сайта для слабовидящих