30 снежня адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў другога этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Барысаўскага раёна - 2025". На працягу некалькіх месяцаў удзельнікі прыкладалі нямала намаганняў, каб паказаць свае прафесійныя якасці, уменні і талент. Кожны з іх годна выступіў на розных этапах конкурсу, калі былі прадстаўлены творчыя візіткі і конкурсныя мерапрыемствы «Педагагічная майстэрня», праведзены ўрокі ў незнаёмым класе.
Селюкова Крысціна Аляксандраўна, настаўнік харэаграфіі, прадстаўляла гімназію № 2 у намінацыі "Малады спецыяліст" і на ўрачыстым мерапрыемстве была ўзнагароджана Дыпломам лаўрэата, Падзякай начальніка ўпраўлення па адукацыі і грашовым сертыфікатам ад Барысаўскай раённай арганізацыі прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
Віншуем Крысціну Аляксандраўну з годным удзелам у конкурсе і жадаем творчых поспехаў!