4 ліпеня выхаванцы лагера " Спадчына" наведалі выратавальную станцыю АСВОД, дзе змаглі ўзгадаць правілы бяспечных паводзін на вадзе і бліжэй пазнаёміцца з прафесіяй вадалаза- выратавальніка.
Таксама рабяты сталі актыўнымі ўдзельнікамі спартыўнага спаборніцтва " Дужыя, смелыя, спрытныя!"
5 ліпеня быў прысвечаны Дню кнігі. Супрацоўнікі бібліятэкі ім. І. Х.Каладзеева наведалі гімназістаў з прэзентацыяй " Жывёлы, якія дапамагалі людзям у гады вайны". Правялі майстар-клас па вырабу канвертаў для паштовых галубоў. У атрадах адбыўся конкурс малюнкаў "Любімыя казкі".
8 ліпеня для выхавальнікаў лагера " Спадчына" адчыніў свае дзверы Цэнтр экалогіі і турызму. Рабяты сталі ўдзельнікамі рухомых гульняў на свежым паветры. З цікавасцю адказвалі на пытанні Экалагічнай віктарыны. З вялікім задавальненнем назіралі за гадаванцамі цэнтра.