Стала добрай традыцыяй для вучняў гімназіі ўдзельнічаць у раённым конкурсе чытачоў “Слова трапяткі парыў”, які праводзіцца на базе сярэдняй школы №17. Асноўнай мэтай конкурсу з’яўляецца папулярызацыя і развіццё сцэнічнай культуры як неад’емнага элементу акцёрскага майстэрства, выяўленне і падтрымка таленавітых вучняў. Журы конкурсу адзначыла вучняў нашай гімназіі дыпломамі ўдзельнікаў.
Дыпломам у намінацыі “За любоў да роднага слова” узнагароджана вучаніца 10 “Б” класа Ахмедава Даніэла, якая выступіла з вершам Н.Гілевіча “Думы пра маці”(настаўнік Падколзіна Ж.П.).
Уразіла гледачоў народная казка “Мудрасць савы”, якую прачытала вучаніца 6 “А” класа Макарэвіч Аліна (настаўнік Бур’якова А.У.)
Вучаніца 3 “А” класа Лацуева Алеўціна выступіла з вершам А.Бубен “Беларусь”(настаўнік Самцэвіч А.М.). Алейнік Міхаліна, вучаніца 3 “В” класа прачытала верш І.Тарасавай “Чым пахне сабака”(настаўнік Гуцянская Г.М.).
Віншуем нашых вучняў і іх настаўнікаў.