Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Кірмаш фінансавых ведаў і елка Фін ЗЛЖ 2025

20.12.2024
Кірмаш фінансавых ведаў і елка Фін ЗЛЖ 2025

Ой, вясёлае сёння свята! 

I гасцей тут у нас багата!

Да нас на свята запрашаем I сардэчна ўсіх вітаем!

I дарослых, і дзяцей, і шаноўных усіх гасцей!

Кірмаш фінансавых ведаў і елка Фін ЗЛЖ 2025, аквагрым і навагоднія паштоўкі савецкага часу, фотазоны - менавіта так сустракали педагогі і вучні нашай гімназіі дзяцей з розных раёнаў Міншчыны. Абмяняць свае веды па фінансах на салодкі пачастунак змаглі і дарослыя, і дзеці. А яшчэ цікава было упрыгожваць Фін ЗЛЖ елку паштоўкамі з пазітыўнымі фінансавымі звычкамі. Негатыўныя звычкі адпраўляліся ў кошык, каб зразумець: трэба быць фінансава адукаваным! А цыганскія навагаднія гаданні абавязкова збудуцца ў кожнага ў Новым годзе!

Версия сайта для слабовидящих