24 снежня ў гімназіі адбыўся традыцыйны канцэрт "Калядная зорка". Вучні гімназіі і педагогі эстэтычнага накірунку падарылі гасцям цудоўныя творчыя нумары. Незабыўны настрой усім прысутным у зале дарылі як сольныя выканаўцы, так і ансамблі. Сваім майстэрствам парадавалі харэаграфічныя і музычныя калектывы. У зале і на сцэне было па-хатняму цёпла, светла і вельмі ўтульна.
Гэты вечар нагадаў нам аб чараўніцтве і цудзе, якія адбываюцца, калі ў душы творчасць і любоў да мастацтва.
Дзякуем удзельнікам і настаўнікам за канцэрт, які напоўніў сэрцы радасцю і натхненнем! Сапраўды адчуваецца набліжэнне Новага года і ствараецца святочны настрой!