Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Інтэлектуальны алімп: у Барысаве ўзнагародзілі пераможцаў абласнога этапу алімпіяды і даследчых конкурсаў

14.03.2026
Інтэлектуальны алімп: у Барысаве ўзнагародзілі пераможцаў абласнога этапу алімпіяды і даследчых конкурсаў

14 сакавіка  сярэдняя школа №25 г. Барысава стала цэнтрам сапраўднага свята ведаў і таленту. Тут прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару.

У адной залі сабраліся самыя мэтаскіраваныя вучні раёна - тыя, хто сваёй працай і розумам даказаў права называцца лепшымі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўпраўлення па адукацыі Барысаўскага райвыканкама, педагогі, бацькі і вучні.

Асаблівы гонар выклікаюць поспехі вучняў нашай гімназіі: Гаўрыловіч Лізаветы, Кудзі Яўгеніі, Корневай Любові, Мудрацова Арцёма, Няверкі Марыі, Лашчтокі Аляксея! Гімназісты чарговы раз пацвердзілі высокі ўзровень падрыхтоўкі, стаўшы пераможцамі інтэлектуальных спаборніцтваў. Падчас цырымоніі хлопцы і дзяўчаты былі адзначаны ганаровымі граматамі за свае выдатныя дасягненні.

 Важным момантам стала ўручэнне падзяк бацькам пераможцаў. Гэта прызнанне іх падтрымкі, цярпення і веры ў сваіх дзяцей.

Гэты дзень яшчэ раз даказаў: калі побач з таленавітым вучнем стаяць мудрыя настаўнікі і клапатлівыя бацькі, любыя вяршыні становяцца дасягальнымі. Толькі ў такім моцным саюзе нараджаюцца сапраўдныя перамогі, якімі сёння ганарыцца наша беларускамоўная гімназія!

Віншуем нашых інтэлектуалаў і жадаем ім поспехаў! Няхай гэтыя перамогі стануць толькі пачаткам вялікага шляхy ў свет навукі.

Версия сайта для слабовидящих