Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

ІНАРЭГІЁН-2025

12.11.2025
ІНАРЭГІЁН-2025

Гімназісты наведалі V Форум «ІНАРЭГІЁН-2025», які прайшоў 12 і 13 лістапада 2025 года ў Барысаве.

Форум - гэта пляцоўка для сустрэч, ідэй, тэхналогій і эксперыментаў. Мерапрыемства сабрала 30 прадпрыемстваў і арганізацый, 8 універсітэтаў, прадстаўнікоў бізнес-саюзаў і асацыяцый, якія аб'ядналіся, каб разам будаваць інавацыйную будучыню Барысаўскага раёна

Галоўная мэта форуму - арганізаваць узаемадзеянне паміж вучэбнымі ўстановамі, рэальным сектарам эканомікі і будучыняй краіны - моладдзю. Пляцоўка - выдатная магчымасць пазнаёміць моладзь з будучымі работадаўцамі. Для прадпрыемстваў - прадэманстраваць свой патэнцыял і кар'ерныя перспектывы для супрацоўнікаў. А для адукацыйных устаноў - магчымасць азнаёміць патэнцыйных навучэнцаў і студэнтаў са сваімі адукацыйнымі праграмамі і ўмовамі прыёму.

Версия сайта для слабовидящих