5 красавіка 2025 года на базе раённага рэсурснага цэнтра па фінансавай граматнасці, размешчанага ў ДУА «Беларускамоўная №2 г.Барысава», прайшла IІІ раённая алімпіяда па фінансавай граматнасці сярод вучняў V–VIII класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Барысаўскага раёна. У алімпіядзе прынялі ўдзел 100 вучняў з 32 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Барысаўскага раёна (2024 - 101 вучань). Журы адзначыла дастатковы ўзровень ведаў вучняў, большасць з якіх справіліся больш як на 50 працэнтаў з прадстаўленымі заданнямі алімпіяды. Пераможцамі IІІ раённай алімпіяды па фінансавай граматнасці сталі 46 вучняў V-VIII класаў устаноў адукацыі Барысаўскага раёна (2024 - 49 вучняў): V клас - 8 пераможцаў, VI клас - 12 пераможцаў, VII клас - 14 пераможцаў, VIII клас - 12 пераможцаў. Сярод пераможцаў - вучні нашай гімназіі:
Давыдава Бажэна, 5 клас - Дыплом ІІІ ступені (настаўнік - Елізар'еў М.Ю.)
Целеш Міхаіл, 7 клас - Дыплом ІІІ ступені (настаўнік - Сакалоўская Г.М.)
Кандратовіч Аляксандра, 8 клас - Дыплом ІІ ступені (настаўнік - Мурашка Ю.Я.)
Віншуем юных знаўцаў фінансавай граматнасці і педагогаў, якія іх падрыхтавалі, і жадаем поспехаў!