27 лістапада 2025 года, у Барысаўскім дзяржаўным каледжы адбыліся І рэгіянальныя гістарычныя чытанні “1812 год. Барысаў. Бярэзіна», якія сабралі разам экспертаў-гісторыкаў, навучэнцаў і настаўнікаў устаноў адукацыі Барысаўскага раёна. У мерапрыемстве прынялі ўдзел і вучні нашай гімназіі, якія абаранялі свае даследчыя праекты. Па выніках работы журы Дыплом ІІ ступені атрымаў Шчэрба Антон, вучань 10 класа (настаўнік - Анісімаў Г.А.). Годна прадставілі навуковыя працы Бандарэнка Ульяна і Віршыч Давыд, вучні 10 класа, а таксама Драгун Аліна, вучаніца 9 "А" класа (настаўнік - Бярозка Ю.С.), якія атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў.
Мерапрыемства стала сапраўдным мастом паміж эпохамі, які дазволіў паглядзець на даўно мінулыя дні вачыма сучасных даследчыкаў.
Віншуем нашых вучняў і іх настаўнікаў!