У рамках выхаваўчай работы і з мэтай пашырэння ведаў пра важнейшыя і трагічныя старонкі гісторыі, вучні гімназіі наведалі выязную экскурсію ДУ “Барысаўскі аб’яднаны музей” па тэме “Генацыд беларускага народа”.
Генацыд – гэта адно з найстрашнейшых злачынстваў супраць чалавечнасці. Веданне пра яго наступствы, пра тое, да чаго прыводзіць нянавісць і жорсткасць, з’яўляецца неабходным для фармавання асобы, якая разумее каштоўнасць міру, чалавечага жыцця і толерантнасці.
Гэтая экскурсія стала для вучняў не проста наведваннем музея, а сур’ёзным урокам гісторыі і жыцця. Яны змаглі ўбачыць, як важна памятаць пра памылкі мінулага, каб не дапусціць іх у будучыні.
Настаўнікі, якія суправаджалі вучняў, падкрэслілі важнасць такога роду мерапрыемстваў для фарміравання асобы. Нашы дзеці павінны быць не толькі адукаванымі, але і гуманнымі, каб яны разумелі, што значыць быць чалавекам Знаёмства з гісторыяй генацыду – гэта запыт на чуласць і адказнасць.