Напярэдадні праваслаўнага свята Стрэчання Гасподняга ў ДУА "Сярэдняя школа №24 г .Барысава" прайшлі штогадовыя адкрытыя епархіяльныя адукацыйныя чытанні для вучняў «Мой род — мой народ». Мерапрыемства аб'яднала 73 творчыя работы школьнікаў і выхаванцаў нядзельных школ у трох намінацыях: «Даследчая работа», «Літаратурны твор» і «Мастацкі твор». У рабоце чытанняў прынялі ўдзел вучні 14 устаноў адукацыі горада і раёна, а таксама выхаванцы трох нядзельных школ прыходаў г.Барысава. Епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Амвросій сумесна з кіраўніком епархіяльнага аддзела адукацыі і катэхізацыі іерэем Вадзімам Свірыдзенкам узнагародзілі пераможцаў і ўдзельнікаў дыпломамі і граматамі.
Вучаніца 10 класа Бандарэнка Ульяна прыянла ўдзел у чытаннях і заняла 3 месца ў намінацыі "Даследчая работа". Віншуем Ульяну і яе навуковага кіраўніка - Бярозку Юлію Сяргееўну!