ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Экскурсія валанцёра: вучні гімназіі сталі экскурсаводамі

21.02.2024
Экскурсія валанцёра: вучні гімназіі сталі экскурсаводамі

Сёння 21 лютага 2024 года вучні нашай гімназіі праводзілі экскурсію валанцёра ў цэнтральнай раённай бібліятэцы ім І.Х.Каладзеева для замежных грамадзян, якія вывучаюць нашу мову як замежную. Мерапрыемства было прысвечана Дню роднай мовы. Дзякуючы сумесным намаганням вучняў 10 класаў нашай гімназіі, студэнтаў Барысаўскага медыцынскага каледжа і супрацоўнікаў бібліятэкі ў гэты дзень гучалі вершы і песні на беларускай, рускай, англійскай і французскай мовах. Усе ўдзельнікі пашырылі свой кругагляд і атрымалі вялікае задавальненне ад зносін.

Версия сайта для слабовидящих