Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Дзень ведаў: будучыня нараджаецца сёння!

01.09.2025
Дзень ведаў: будучыня нараджаецца сёння!

Будучыня нараджаецца сёння: у беларускамоўнай гімназіі  адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў.


І верасень звонкім званочкам заўзята

Паклікаў дзяцей  на чароўнае свята.

Дзе з квеценню астраў сябруюць банты,

Дзе будуць  вучыцца мой сябра, і ты.

Сёння, у першы дзень верасня, на ўрачыстай лінейцы педагогі, вучні гімназіі, іх бацькі сабраліся ўсе разам, каб адзначыць пачатак новага навучальнага года. Несумненна: дзень ведаў – гэта новыя магчымасці, старт у будучыню, імкненне да новых гарызонтаў, спазнанняў і адкрыццяў!   І сёння беларускамоўная  гімназія, як і усе ўстановы нашай краіны,  расчыніла дзверы для тых, хто вучыць і вучыцца, хто імкнецца да ведаў і хто вядзе да іх, для тых, за кім стаіць будучыня роднага краю і любімай Беларусі. Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі, які цёпла павіншаваў усіх  з пачаткам навучальнага года, пажадаў поспехаў у вучобе, цярпення, стараннасці, новых адкрыццяў, яркіх падзей, удачы і толькі выдатных адзнак. На лінейцы прысутнічалі ганаровыя госці - дырэктар ААТ "Барысаўскі завод агрэгатаў" Насевіч Павел Аляксандравіч  і намеснік дырэктара Бурко Юрый Пятровіч, якія разам з вучнямі 11 класаў усім першакласнікам уручылі падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі - кнігу "Беларусь - наша Радзіма". 

Завяршылася ўрачыстая лінейка традыцыйным выкананнем гімна гімназіі, першым школьным званком і першым урокам, тэма якога «Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню». Менавіта эстафета пакаленняў  мае сімвалічнае значэнне і азначае перадачу ведаў, вопыту, традыцый, каштоўнасцяў і дасягненняў ад аднаго пакалення да іншага. На адзіным уроку гаварылі аб захаванні традыцый, гістарычнай і працоўнай спадчыны нашай краіны. Пра тое, што нам перададзена нашымі продкамі, як шмат створана нашымі сучаснікамі і што нам трэба захаваць, прымножыць і перадаць нашым нашчадкам. 

 

У добры шлях вам!

Хай настрой бадзеры

Крочыць з вамі побач па жыцці,

Каб выдатна, легка і з задорам

Перашкоды ўсе змаглі прайсці!

Версия сайта для слабовидящих