Падведзены вынікі абласной дыстанцыйнай алімпіяды "На шляху да поспеху" па вучэбным прадмеце "Грамадазнаўства". У інтэлектуальных спаборніцтвах прынялі ўдзел 490 навучэнцаў 9-х класаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі сталі вучні з устаноў адукацыі Барысаўскага, Валожынскага, Крупскага, Лагойскага, Мінскага, Маладзечанскага, Пухавіцкага, Слуцкага, Салігорскага раёнаў і г. Жодзіна. Пераможцамі сталі 106 вучняў. Ганарымся, што сярод пераможцаў - вучаніца 9 "В" класа нашай гімназіі Лукашук Лізавета, якая атрымала Дыплом І ступені (настаўнік - Анатолій Станіслававіч Забароўскі)!
Віншуем пераможцаў!