Удзельнікі літаратурнага аб'яднання "Натхненне" Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. І.Х. Каладзеева Алена Брыцкая і Жанна Алай прыехалі ў гарадскую бібліятэку №6 на сустрэчу з вучнямі 2 “Б” класа Беларускамоўнай гімназіі №2 г. Барысава. Разам з бібліятэкарамі яны правялі майстар-клас па вершы "Для маці радкі напішу".