29.09.2025 вучні 9-11 класаў прынялі ўдзел у першым этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Хімія". Гімназісты змаглі праверыць свае веды і зрабіць алімпіядныя заданні: выканаць тэсты і рашыць практычныя задачы. Пасля ацэньвання работ членамі журы вучні змаглі абмеркаваць заданні і атрымаць адказы на пытанні, якія ў ніх узнікалі ў працэсе алімпіяды. Жадаем усім поспехаў!