ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Дадзены старт ІІ змене аздараўленчага лагера "Спадчына"

28.06.2024
Дадзены старт ІІ змене аздараўленчага лагера "Спадчына"

Не паспела праляцець першая змена аздараўленчага лагера, як пачала сваю дзейнасць другая змена аздараўленчага лагера "Спадчына" і гімназія зноў загучала яркім смехам нашых  дзяцей. Самыя розныя мерапрыемствы падрыхтаваны нашымі педагогамі, каб змена ў лагеры стала запамінальнай, пазнавальнай і карыснай для выхаванцаў! 

26 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры " Спадчына" адбылася экскурсія ў Музей воінскай славы, які знаходзіцца  на базе сярэдняй школы № 17. Гэта ўнікальнае месца, дзе дзеці змаглі ўбачыць шмат значных экспанатаў, кожны з якіх захоўвае сваю гісторыю.

27 чэрвеня выхаванцы лагера " Спадчына"  з вялікай цікавасцю наведалі папяровую фабрыку  Дзяржзнака Беларусі. Кожны ўдзельнік экскурсіі атрымаў жаданы падарунак.

28 чэрвеня дзеці сталі ўдзельнікамі  кокурсна- забаўляльнай праграмы,  прысвечанай адкрыццю 2-ой лагернай змены.

Версия сайта для слабовидящих