Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу выяўленчага мастацтва "Праздников праздник"

18.05.2024
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу выяўленчага мастацтва "Праздников праздник"

18 мая 2024 года адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў, прызёраў і фіналістаў нацыянальнага адбору конкурсу выяўленчага мастацтва "Праздников праздник". У конкурсе прынялі ўдзел 1742 вучняў аб'яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, індывідуальныя ўдзельнікі з усіх рэгіёнаў краіны. Узрост удзельнікаў конкурсу ад 7 да 16 год.

11 работ нацыянальнага адбору былі ўзнагароджаны дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

50 фіналістаў узнагароджаны дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

 Сярод фіналістаў - нашы таленавітыя гімназісты:

Мастоўшчыкаў Усевалад, 13 гадоў, - "Велікодная раніца", - студыя "Натхненне" ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава" - Дыплом І ступені (педагог Меранкова Іна Барысаўна). Віншуем з перамогай!

Версия сайта для слабовидящих