Сёння, 23 лютага 2026 года, у Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, ля помніка танкаваму экіпажу Героя Савецкага Саюза Паўла Рака над Бярэзінай, сабраліся ваеннаслужачыя і грамадзянскія людзі, вучні ўстаноў адукацыі г.Барысава, а таксама гімназісты, каб ушанаваць памяць Герояў Савецкага Саюза. Удзел у мерапрыемстве прыняў старшыня Барысаўскага райвыканкама Карповіч М.М.
Падчас урачыстай цырымоніі прысутныя ля падножжа мемарыяла ўшанавалі памяць загінуўшых у ваенны час хвілінай маўчання і ўсклалі жывыя кветкі да падножжа помніка.