Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Цырымонія ўручэння пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі

11.06.2025
Цырымонія ўручэння пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі

11 чэрвеня 2025 года ў нашай гімназіі адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі. Гэтае свята дарога ўсім: бацькам, якія на працягу 9 гадоў хваляваліся за сваіх дзяцей, за іх перамогі і поспехі. Ён дарагі настаўнікам, бо гэта часціца іх жыцця, якую яны пражылі разам з вучнямі, аддаючы ім свае веды, вопыт, сваю любоў. І, вядома, ён дарог самім выпускнікам.

Сёлета 9 класаў скончылі 61 вучань гімназіі. З іх пасведчанне асобага ўзору атрымалі 8 выпускнікоў.
 

Дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі ўручыў гімназістам іх першыя дакументы аб адукацыі і пажадаў поспехаў у далейшым выбары. 


Словы падзякі ў адрас настаўнікаў прагучалі і ад саміх віноўнікаў урачыстасці, і ад іх бацькоў.


Дарагія выпускнікі! Перад вамі адкрыты ўсе дзверы, перад вамі адкрыты новы свет. Мы жадаем, каб гімназічны парог стаў для вас першай прыступкай на шляху да вяршыняў поспеху.        Ад усяго сэрца мы вас віншуем і жадаем Вам выдатнага старту!
 

Версия сайта для слабовидящих