Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Бяспека — прыярытэт кожнага: сустрэча з прадстаўніком МНС

11.02.2026
Бяспека — прыярытэт кожнага: сустрэча з прадстаўніком МНС

У нашай гімназіі пытанню бяспекі надаецца першачарговая ўвага не толькі ў працы з вучнямі, але і ў паўсядзённым жыцці працоўнага калектыву. 11 лютага 2026 года адбылася важная сустрэча работнікаў гімназіі з прадстаўніком МНС Пятровічам Аляксандрам Уладзіміравічам, прысвечаная прафілактыцы пажараў і захаванню правілаў бяспечнай жыццядзейнасці.

Падчас гутаркі Аляксандр Уладзіміравіч падрабязна спыніўся на статыстыцы пажараў па краіне і рэгіёне, адзначыўшы асноўныя рызыкі ў зімовы перыяд. Было падкрэслена, што большасць надзвычайных сітуацый адбываецца з-за ігнаравання простых правілаў.

Сярод галоўных прычын узнікнення пажараў былі названы:

  • неасцярожнае абыходжанне з агнём;
  • парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання ;
  • пакіданне дзяцей без нагляду;
  • неасцярожнасць пры паленні.

Прадстаўнік службы  нагадаў калектыву алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні пажару, правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння і падкрэсліў важнасць устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жылых памяшканнях.

Сустрэча прайшла ў фармаце жывога дыялогу: настаўнікі  гімназіі змаглі задаць хвалюючыя пытанні і атрымаць прафесійныя парады па арганізацыі бяспечнай прасторы дома і на працоўным месцы.

Памятайце: ваша бяспека — у вашых руках! 

Версия сайта для слабовидящих