Сення на сустрэчу з гімназістамі прыйшла першы сакратар БРСМ Барысаўскага раёна Валкавец Е.У. Елізавета Уладзіміраўна расказала аб праекце «Беларусь памятае. Памятаем кожнага». Праект ўяўляе сабой унікальны інфармацыйны рэсурс, які напаўняецца ўсімі наяўнымі звесткамі аб жыцці, подзвігах і ўзнагародах воінаў Вялікай Айчыннай, прадзедаў. Гэта магчымасць для кожнага жыхара Рэспублікі Беларусь даведацца пра гісторыю бацькоў, дзядоў, родных і знаёмых, убачыць копію гістарычных дакументаў і ацаніць патрыятызм юнага пакалення і іх дачыненне да рэалізацыі праекта. Кансалідацыя беларускага грамадства на аснове гераічных традыцый і гісторыі краіны, захаванне сувязнай ніткі пакаленняў, супрацьстаянне спробам скажэння гістарычнай праўды аб гераізме і ролі савецкага народа ў гісторыі другой сусветнай вайны, якія маюць месца.