Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Бацькоўскі сход: выпускныя экзамены 2025

19.05.2025
Бацькоўскі сход: выпускныя экзамены 2025

19.05.2025 у гімназіі адбыўся бацькоўскі сход “Аб правядзенні выпускных экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання  на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі  ў 2024/2025 навучальным годзе” для законных прадстаўнікоў вучняў 9, 11 класаў.  Выступілі дырэктар гімназіі Забароўскі Анатолій Станіслававіч, намеснік дырэктара Афонская Вольга Уладзіміраўна, якія давялі да ведама прысутных інфармацыю аб раскладзе выпускных экзаменаў і кансультацый, аб асаблівасцях правядзення выпускных экзаменаў і цэнтралізаваных экзаменаў, аб асаблівасці выстаўлення выніковых адзнак. 
Анатолій Станіслававіч нагадаў бацькам аб захаванні правілаў бяспечных паводзін на дарогах як з боку вадзіцеляў, так і з боку пешаходаў. 
Выступіў таксама намеснік начальніка Барысаўскага ГРАНС Аўрамчык Аляксандр Мікалаевіч, які расказаў аб правілах пажарнай бяспекі дома, у прыродзе; аб сітуацыі з пажарамі ў Рэспубліцы і Барысаўскім раёне, падрабязна асвятліў прычыны, якія да гэтага прывялі. Аляксандр Мікалаевіч зрабіў акцэнт на папярэджанні пажараў па прычыне дзіцячай гульні з агнём і прывёў несуцяшальныя прыклады дзіцячага траўматызму і гібелі. Выратавальнік заклікаў бацькоў навучаць сваіх дзяцей правілам пажарнай бяспекі з ранніх гадоў, нагадаў прысутным аб строгім захаванні правіл пажарнай бяспекі, дзеяннях у выпадку надзвычайнай сітуацыі і аб неабходнасці і важнасці ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў жылых дамах. У завяршэнне выступлення ўсім прысутным былі ўручаны буклеты супрацьпажарнай накіраванасці.

 

Версия сайта для слабовидящих