10.05.2024 у гімназіі быў праведзены бацькоўскі сход для законных прадстаўнікоў вучняў ІX, XІ класаў "Аб правядзенні выпускных экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе". На сходзе выступіў дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі, які давёў да бацькоў інфармацыю аб асаблівасцях правядзення выпускной кампаніі 2024; умовах прыёму вучняў у Х клас, арганізацыі профільнага навучання, фарміравання груп (класаў) прафесійнай накіраванасці на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2024/2025 навучальным годзе. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Вольга Уладзіміраўна Афонская расказала аб выпускных экзаменах для вучняў ІХ класаў, правядзенні кансультацый, асаблівасцях выстаўлення выніковых адзнак, правядзенні ЦЭ і ЦТ для вучняў ХІ класаў, асаблівасцях паступлення ў ВНУ на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, Для бацькоў выступілі і прадстаўнікі Белдзяржстраха.