Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Бацькоўскі сход: бяспека і здароўе дзяцей — адказнасць сям'і і грамадства

14.10.2026
Бацькоўскі сход: бяспека і здароўе дзяцей — адказнасць сям

14 кастрычніка ў актавай зале гімназіі адбыўся традыцыйны бацькоўскі сход, прысвечаны самым прыярытэтным пытанням: захаванню здароўя, бяспекі і вызначэнню жыццёвага шляху нашых вучняў. Тэма сустрэчы «Бяспека і здароўе дзяцей — адказнасць сям'і і грамадства» аб'яднала педагогаў, бацькоў і запрошаных экспертаў.

 

Адкрыў сход дырэктар гімназіі Анатолий Станіслававіч Забароўскі. У сваім выступленни ён  спыніўся на агульных пытаннях бяспечнага знаходжання вучнящ ва ўстанове адукацыі, падкрэсліўшы, што стварэнне камфортных і абароненых умоў для кожнага дзіцяці - гэта першарадная задача калектыву. А паколькі сход супаў з важным святам -Днём маці, Анатолий Станіслававіч цёпла і шчыра павіншаваў усіх прысутных жанчын, пажадаўшы ім здароўя, сямейнага дабрабыту і гармоніі.

Перад прысутнымі выступілі  спецыялісты, якія асвятлілі розныя аспекты бяспекі і развіцця падлеткаў: 

Урач-эпідэміёлаг ДУ «Барысаўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Русакевіч Н.В. азнаёміла  бацькоў з бягучай эпідэміялагічнай сітуацыяй, нагадаў пра важнасць сезоннай прафілактыкі інфекцыйных захворванняў і ролю сям'і ў фарміраванні карысных звычак і моцнага імунітэту ў дзяцей. 

Прадстаўнік чыгункі правёў сур'ёзную гутарку аб правілах паводзін на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Бацькам  рэкамендавалі яшчэ разоў нагадаць дзецям пра небяспеку гульняў паблізу рэек, нашэння навушнікаў і выкарыстанне тэлефонаў пры пераходзе праз пуці.

 Спецыяліст цэнтра «Профітэст» выступіў з прэзентацыяй «Прафарыентацыя будучыні ўжо сёння». Бацькі даведаліся, як дапамагчы падлетку выбраць прафесію свядома, якія навыкі будуць запатрабаваны на рынку працы і як сучасныя тэсціраванні дапамагаюць выявіць схаваныя таленты дзіцяці.

Кіраўніцтва гімназіі дзякуе ўсім бацькам за актыўны ўдзел у сходзе. Толькі сумеснымі намаганнямі сям'і, гімназіі і грамадства мы зможам забяспечыць нашым дзецям шчаслівую, здаровую і бяспечную будучыню!


Версия сайта для слабовидящих